Eugene Mutus
(27 гадоў, Менск, Беларусь)
Дзе малюе: Гімназія № 75 (вул. Свярдлова, 30) і майстэрня скульптара Івана Міско (вул. Інтэрнацыянальная, 11)
Што малюе: Узгорысты ландшафт, які ўвасабляе жыццёвы шлях чалавека, і касманаўта. vk Instagram Facebook Mutus
Яўген Сасюра aka Mutus – беларускі мастак з Пінска. Пачынаў свой творчы шлях у 2011 годзе з нелегальнай выявы Боба Марлі ў родным горадзе, за што атрымаў штраф. Аднак гэты інцыдэнт справакаваў супрацоўніцтва з гарадскімі ўладамі, пасля чаго з’явіліся роспісы апор моста праз Піну на гістарычную тэму. Пасля ўдзельнічаў у акцыі Signal’а Must Act – Must Art, на першай Vulica Brasil маляваў разам з бразільцам Tinho. Таксама адзін з вядомых яго муралаў – папяровы самалёцік на будынку менскага аэрапорта на Аэрадромнай. Сёлета Mutus прымецца адразу за два муралы: першы з’явіцца на заднім фасадзе 75-й гімназіі, які праглядвае праз вокны Galileo, другі – на схаванай ва ўтульным дворыку Верхняга горада майстэрні знакамітага «касмічнага» скульптара Івана Міско, аўтара ледзь не ўсіх «галоў» савецкіх касманаўтаў. Дарэчы, Міско сам выразіў жаданне, каб на будынку яго атэлье што-небудзь намалявалі.
Comments