top of page
Фота: архіў фота iVB

У рамках трэцяга выпуску фестывалю гарадскога мастацтва Vulica Brasil (25.08 -17.09.2016) праграма ўключала мастацкія інтэрвенцыі, у тым ліку стварэнне самага вялікага мурала ў свеце, семінары па мастацтве, урбанізму і ўстойліваму развіццю, кінапаказы, наведванне Жодзінскага дзіцячага дома і закрыццё для тысяч гасцей у цэнтры Мінска.

Фестываль пакінуў гораду самы вялікі мурал ў свеце, выкананы адным мастаком («Беларускі калейдаскоп» Рамона Марцінса), план ўстойлівага гарадскога развіцця вуліцы Кастрычніцкай і пасыл аб неабходнасці абароны навакольнага асяроддзя.

Бразілію прадстаўлялі наступныя мастакі: Луіс Марцінс (L7M); Рамон Марцінс; Рафаэл Сагарра (Finok); Паула Сэзар Сілва (Speto) і Юске Імаі (Yusk). Другі год запар на фестывалі прысутнічалі браты Густава і Атавія Пандолфа, OSGEMEOS, - адмысловыя госці, якія распісалі рэтра-трамвай, стварылі калектыўны мурал "old school" і ўдзельнічалі ў публічнай сустрэчы з беларускімі прыхільнікамі. Разам з бразільцамі ў фестывалі прынялі ўдзел асноўныя імёны мясцовага гарадскога мастацтва (у алфавітным парадку): Bazinato, Busel, Cowek, Grino & Ivan Tame, Hade, Izum, Kontra, Marat RGB, Mutus і Міця Післяк.

vULIca braSIL III
2016

З канцэптуальнага пункту гледжання, трэці выпуск фестывалю развіў ідэю ўстойлівага гарадскога развіцця праз мастацтва з дапамогай укладу прафесіяналаў-добраахвотнікаў з абедзвюх краін.
 Незалежныя архітэктары з Беларусі і бюро "FGMF" з Сан-Паўлу - аднаго з 30 лепшых у свеце па версіі спецыялізаванага часопіса "Wallpaper" - распрацавалі комплексны гарадскі праект для вуліцы Кастрычніцкай - галоўнай сцэны інтэрвенцый фестывалю, празванай "Вуліца Бразіл".Гарадскі дызайн, цалкам аўтарскі, прадугледжвае трансфармацыю вышэйзгаданай вуліцы з дапамогай сучасных рашэнняў, такіх як выраўноўванне асфальту да ўзроўню бардзюра, ўстаноўка лавак у стратэгічных месцах для агляду муралаў, пашырэнне і аднаўленне зялёных зон, рэарганізацыя зоны паркоўкі для зручнасці пешаходаў, стварэнне веладарожкі, распрацоўка шматфункцыянальных модуляў з сонечнымі батарэямі. 
Глядзіце ніжэй з англійскімі, партугальскімі, беларускімі або рускімі субцітрамі.

УСТОЙЛІВЫ ЎРБАНІЗМ

Фота: архіў фота iVB

Арт-платформа фестывалю таксама была прасякнута ідэяй экалагічнай устойлівасці, адлюстраванай у частцы наступных мерапрыемстваў: стварэнне 7 індывідуальных муралаў і 1 буйнамаштабнага калектыўнага мурала ў цэнтры горада; роспіс 2 выведзеных з ладу гарадскіх трамваяў (стымул да выкарыстання экалагічна чыстага транспарту); 13 невялікіх муралаў у дадатак да розных культурных, музычных і танцавальных мерапрыемстваў на закрыцці фестывалю.

Сярод манументальных роспісаў варта вылучыць «Беларускі калейдаскоп» бразільскага мастака Рамона Марцінса, на якім намаляваныя віды мясцовай фауны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Як пазней стала вядома, на той момант мурал быў найбуйнейшым ў свеце, створаным адным мастаком. Плошчу мурала - 3456 м2 (папярэдні рэкорд доўжыўся менш за месяц і належаў іншаму бразільцу, Kobra, і яго муралу "Этнасы" плошчай 2550 м2, замоўленым арганізатарамі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе). Таксама неабходна адзначыць "зялёны мурал" беларускага мастака Яўгена Сасюра aka Cowek у партнёрстве са студыяй вертыкальнага азелянення "Moss Town" з выкарыстаннем мясцовай расліннасці.
Трохтыднёвая праграма фестывалю пачалася з прыбыцця бразільскіх гасцей 25 жніўня, за якім рушыла ўслед прэс-канферэнцыя 30 жніўня, кінапаказ "Wanderkino" пад адкрытым небам 4 верасня, творчая сустрэча з мастакамі Vulica Brasil 7 верасня, грамадскія дэбаты з камандай урбанізму Vulica Brasil 9 верасня, наведванне дзіцячага дома ў г. Жодзіна 13 верасня, творчая сустрэча з OSGEMEOS 15 верасня і, нарэшце, вечарынка закрыцця 17 верасня.

ЗаКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВаЛЮ

У дзень закрыцця вуліца Кастрычніцкая была ператворана ў пешаходную з дзвюмя сцэнамі для музычных імпрэзаў, арганічным фуд-кортам, жывым жывапісам, народнымі танцамі і элементамі бразільскага карнавала з акцэнтам на ўдзел спявачкі з штата Баія Жу Мараэс і рэпертуарам з нагоды 100-годдзя самбы - "Таму што самба нарадзілася ў Баіі...". Падчас выступу артыстцы акампанавала перкусія "Batucada Vulica Brasil", створаная адмыслова для гэтага мерапрыемства, якая складаецца з 50 удзельнікаў з Беларусі і Расіі.

Фестываль атрымаў шырокую агалоску ў СМІ і сацыяльных сетках і быў рэалізаваны пры партнёрстве наступных арганізацый, якім мы дзякуем: ПРААН; Belavia; Keramin; Moby Dick; Ultrabar; Donarit; MTN94; Condor; Enzo / Дэпо/Лаўка; Space; Hotel Renaissance; Vip Apartments; Delay Sound System; Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры; Хуліган; МЗОР; Minsk Festival; 34MAG; Jam Market; Інстытут Гётэ; Birdlife Belarus; Green Network; Ecoideia, акрамя каля 200 валанцёраў і іншых груп мясцовага грамадства.

Фота: архіў фота iVB
Відэа: Apex Point Films

VULICa BRASIL 2016 ДаКУМЕНТаЛЬНЫ ФІЛЬМ​

Глядзіце наш дакументальны фільм 2016 года з субтытрамі на англійскай, партугальскай, беларускай ці рускай мовах.

Відэа: Apex Point Films