Zeh Palito
(30 год, Лімейра, Бразілія)
Дзе малюе: Будынак абутковай фабрыкі «Луч» (вул. Кальварыйская, 18)
Што малюе:Прыродную кампазіцыю з раслінамі, вазай і якой-небудзь птушачкай.
Данілу Сільва aka Zéh Palito малюе графіці з 2001 года. Яго лёгка пазнаць па стылі: муралы Зэ Паліту стракацяць жывёламі, раслінамі, людзьмі, колерамі, якія сплятаюцца ў цэласную сэнсавую адзінку. Ён шмат падарожнічае і вельмі цікавіцца антрапалогіяй, таму перад стварэннем кожнага мурала занураецца ў мясцовае жыццё, даследуе мясцовую флору і фаўну, а пасля праз кветкі і сюррэалізм выдае сацыяльныя мэсэджы, важныя для наваколля. Жывёлы, людзі і прырода зліваюцца ў яго ў адзінае цэлае, каб паказаць, што ўсе мы роўныя ў жыццёвым цыкле. «Я стараюся дзяліцца сучаснай візуальнай міфалогіяй праз тэмы містыкі і метраполіі. Ствараць дыялог паміж людзьмі, жывёламі, прыродай і будучыняй, выкарыстоўваючы мову яркіх кветак, арганічных і геаметрычных форм, абстрактных ліній, экзотыкі і летуценнага настрою».
Яго працы прадстаўленыя ў Аргенціне, Бельгіі, Паўднёвай Карэі, Чылі, Іспаніі, ЗША, Егіпце, Польшчы, Малайзіі, Тайландзе, В’етнаме, Замбіі. У Сан-Паўлу ён размаляваў офіс Facebook.
Тэкст ўзяты з 34mag.net