top of page

L7M · Кастрычніцкая, 25


VB3_walls_22aug-07

L7M

(27 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія)

Дзе малюе: Гатэль «БелРостІнвестБуд» (вул. Кастрычніцкая 25, сярэдняя частка сцяны)

Што малюе: Пры падтрымцы праэкта «Кліма-Іст», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, мастак малюе мурал на тэму тых птушак Бразіліі ды Беларусі, якія знікаюць. Паводле плану гэта зялёнагаловая танагра і вяртлявая чаротаўка, але, напэўна, гэта будзе суцэльны арніталагічны калейдаскоп.


Усім неабыякавым да лёсу птушачак прысвячаецца! Бразільскі мастак Луіс Марцінс aka L7M любіць іх не менш, чым бёрдуотчэры на заданні. Балончык з фарбай ён узяў у рукі яшчэ ў 13-гадовым узросце, пасля вывучаў мноства тэхнікаў малявання і ў выніку прыйшоў да міксаванага стылю з выкарыстаннем кітайскай тушы, латэксу, пастэлі і акрылу. Аднойчы фарбай яму служыла нават кока-кола!

Першым натхненнем для Луіса быў прамянізм – кірунак рускага авангарднага мастацтва пачатку 20 стагоддзя, які працаваў са светлавымі спектрамі ды колераперадачай. На сваіх вулічных палотнах мастак камбінуе абстрактныя геаметрычныя формы з галаваломкай адценнямі – і ўсё гэта на фоне выяваў нашых крылатых сяброў. Луіс востра перажывае дысгармонію навакольнага асяроддзя, таму ягоныя карціны – гэта складана пабудаваны хаос у элегантнай падачы.


IMG_9332

Назва мурала: “Quattuor tempora” / “Чатыры станы”

Мурал зроблены з выкарыстаннем спрэю MTN 94 aд Montana Colors і акрылавай фарбы Condor, пры падтрымцы праекта Clima East Project, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.

Вялiкi дзякуй усiм валанцерам, якiя дапамагалі ў стварэнні мурала!

Comments


bottom of page