Finok
(31 год, Сан-Паўлу, Бразілія)
Дзе малюе: вул. Няміга 30 і трамвай на Кастрычніцкай
Што малюе: Мурал будзе пра культурны мікс, які стварае Бразілію: як уплывы з розных куточкаў свету будуюць культурны стрыжань Бразіліі. Выява на трамваі будзе прысвечаная памяці бразільскага мастака Жузэ Боржэса.
Рафаэл Сагарра aka Finok жыве і працуе ў Сан-Паўлу. У сваіх урбаністычных працах шырока выкарыстоўвае бразільскіх фальклорных персанажаў і штодзённыя замалёўкі з жыцця на фоне мудрагелістых патэрнаў. Ягоныя адметныя фігуры – гэта паветраныя змеі, паветраныя шары, плеценыя кошыкі, партугальская плітка. «Мне падабаецца разнастайнасць, якую мы тут маем, – кажа Рафаэл. – Калі Бразілія – мультынацыянальная краіна, тады Сан-Паўлу – яе самы эпіцэнтр».
Finok аддзяляе сваю працу на вуліцы і ў галерэях. Першае – гэта назіранне, другое – даследаванне і падагульненне. «Для мяне вуліца – гэта выдатнае месца, каб глядзець, як жывуць людзі. Гэтыя назіранні правакуюць ува мне пытанні да сябе і да гэтага месца – і тады пачынаецца мастацтва», – дзеліцца ён. Ягоныя працы ёсць у Кёльне, Мілане, Лісабоне і Нью-Ёрку. Наступны прыпынак – Менск.
Назва мурала: “Mistura Brasil” / “Бразiльскi мiкс”
Мурал зроблены з выкарыстаннем спрэю MTN 94 aд Montana Colors і акрылавай фарбы Condor, пры фінансавай падтрымцы Belavia
Вялiкi дзякуй усiм валанцерам, якiя дапамагалі ў стварэнні мурала!