top of page

Cowek · Дзесьці на Кастрычніцкай

Cowek

(32 гады, Ліда/Менск, Беларусь)

Дзе стварае: Дзесьці на Кастрычніцкай

Што стварае:Камень-валун з чалавечым тварам.

Пакуль над старадаўнім муралам Cowek’а вырастаюць леташнія зялёныя пасадкі, Жэня вырашыў паспрабаваць сябе ў скульптуры. Сёлета ён зоймецца фармаваннем каменя-валуна ў чалавечы рост, пад якім, як пад грыбам з мульціка, можна будзе схавацца ад непагадзі. Плануецца, што гэты грыбок стане татэмам фестывалю. Тэматыка прац Жэні караніцца ў старажытнай беларускай міфалогіі, народных казках, у прыродных матывах і вобразах. Ён шукае ўзаемасувязь шэрага гарадскога ўрбанізму з жывою энергетыкай прыроды. На жаль, горад як самастойны арганізм ужо выходзіць за свае межы, тым самым пачынае запаўняць і кранаць святое – прыроду. Cowek – адзін з заснавальнікаў часопіса-альманаха «Сігнал», які асвятляе дзейнасць вулічнага мастацтва ў Беларусі. Сталы рэзідэнт Vulica Brasil: браў удзелы ва ўсіх фестывалях, працягне і ў гэтым. Таксама маляваў на стрыт-арт-фэсце MustAct у Магiлёве, Гомелi, Горадні, Баранавічах і Рагачове. Ягоныя працы ёсць у Варшаве i Гданьску, Вільнюсе, Санкт-Пецярбургу і Ярэмчы.

Тэкст ўзяты з 34mag.net

Comments


bottom of page