top of page

Творчая майстэрня «ЭХО» · Будучы культурны кластар Белгазпрамбанка (вул. Кастрычніцкая, 16)



Творчая майстэрня «ЭХО»

Дзе ствараюць:: Будучы культурны кластар Белгазпрамбанка (вул. Кастрычніцкая, 16)

Што ствараюць:Плеценыя з лазы прыродныя трубы, якія аплятуць заводскі будынак.

«Эхо» – гэта творчы дуэт Паліны Піраговай і Васіля Цімашова. Яны робяць як невялікія прадметы інтэр’еру, так і масіўныя лэнд-арт скульптуры. Але нязменным застаецца прыродная форма, якую яны надаюць кожнай працы. Сюррэалістычныя, быццам нябачныя істоты, якія заўжды жывуць побач з намі, іх скульптуры робяць грунтоўны ўнёсак у развіццё сучаснага дэкаратыўнага мастацтва Беларусі. На Vulica Brasil яны аплятуць будынак МЗКР трубамі-каранямі, якія, прарываючы асфальт, будуць несці энергію зямлі ў будынак, зараджаючы яго жыццём. На ніжніх элементах скульптуры можна будзе сядзець.

Тэкст ўзяты з 34mag.net

bottom of page